Падчас вакацый

У перыяд восеньскіх вакацый навучэнцы школ, якія наведваюць прышкольныя лагеры, частыя госці ў рэчыцкіх ратавальнікаў. Экскурсіі ў раённым падраздзяленні МНС праходзяць кожны дзень. Хлопчыкам і дзяўчынкам вельмі цікава пазнаеміцца з ратавальным абсталяваннем, прымерыць баявую вопратку, пасядзець у кабіне сапраўднай пажарнай машыны і, вядома, сфатаграфавацца на памяць.

Падчас экскурсій ратавальнікі яшчэ раз нагадаюць дзецям нумары тэлефонаў службы выратавання, раскажуць аб парадку дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі. Не застанецца па-за ўвагай школьнікаў і невялічкі музей, створаны рукамі ратавальнікаў, які распавядае пра станаўленне пажарнай службы ў Рэчыцкім раёне.

Валерый Пажарных